.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Педра Эліяс Пабла Монт Монт (ісп.: Pedro Elías Pablo Montt Montt; 29 чэрвеня 1849, Сант’яга, Чылі — 16 жніўня 1910, Брэмен) — чылійскі палітычны дзеяч. Займаў пасаду прэзідэнта Чылі з 1906 года да сваёй смерці ад інсульту ў 1910 годзе. Яго кансерватыўны ўрад спрыяў развіццю будаўніцтва чыгунак і вытворчай дзейнасці, але ігнараваў надзённыя сацыяльныя і працоўныя праблемы.