wd wp Пошук:

Певек

Певек (руск.: Певек) — горад (з 1967) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чаунскага раёна Чукоцкай аўтаномнай акругі.

Насельніцтва 4,6 тыс. чал. (2006). Горад размешчаны на беразе Чаунскай губы Усходне-Сібірскага мора, за 640 км ад Анадыра. Самы паўночны ў Расіі горад. Зараз насельніцтва горада значна скарацілася. Падчас росквіту насельніцтва горада дасягала 12 тысяч чалавек, але з распадам СССР людзі з горада і прылеглых пасёлкаў пачалі з’яжджаць з рэгіёна з-за страты працоўных месцаў і разбурэння інфраструктуры. Вакол горада зараз знаходзіцца адразу некалькі абсалютна закінутых пасёлкаў.

Мясамалочны харчакамбінат. Золатаздабываючыя прадпрыемствы. Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне, аўтабаза, геолага-разведвальнае прадпрыемства, гідраметэаралагічная станцыя. Адміністрацыя запаведніка «Востраў Урангеля». Аэрапорт Апапельгіна за 18 км ад горада. Марскі порт на трасе Паўночнага марскога шляху.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Чукоцкай аўтаномнай акругі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта