wd wp Пошук:

Па кім звоніць звон

«Па кім звоніць звон» (англ.: For Whom the Bell Tolls) — ваенны раман амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1940 годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Роберта Джордана, амерыканскага добраахвотніка ў шэрагах рэспубліканцаў падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Раман расцэньваюць як адзін з лепшых у спадчыне аўтара[1], ён быў кандыдатам на Пулітцэраўскую прэмію 1941 года.

Хемінгуэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у 1939 годзе, працуючы на Кубе і ў ЗША. Праца над творам была скончана ў ліпені 1940 года, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner’s Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для рамана стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Іспаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасць, стаў кнігай месяца.

Эліграфам пісьменнік узяў словы англійскага паэта XVII ст. Джона Дона: «Няма чалавека, які быў бы, як востраў, сам па сабе: кожны чалавек ёсць частка Мацерыка, частка Сушы, і калі Хваляй знясе ў мора Берагавы Уцёс, меншай стане Еўропа, і тое ж будзе, калі змые край Мыса або разбурыць Замак твой ці Сябра твайго; смерць кожнага Чалавека прымяншае і мяне, бо я адзіны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім звоніць Звон: ён звоніць па Табе». Галоўны герой рамана, амерыканец Роберт Джордан, са зброяй у руках абараняе іспанскую рэспубліку і гіне, перакананы: «Свет — добрае месца, і за яго варта змагацца…».

На беларускую мову твор быў перакладзены Вадзімам Небышынцам і выдадзены ў 1991 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Зноскі

  1. Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35-40, 314—367.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кнігі 1940 года
Катэгорыя·Раманы Эрнэста Хемінгуэя
Катэгорыя·Раманы XX стагоддзя
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іспанія ў культуры і мастацтве
Катэгорыя·Ваенныя раманы
Катэгорыя·Мадэрнізм