.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жазэ Паўлу Безера Масіел Жуніяр[1] (парт.: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўлінью[2] або Паўлінья (парт.: Paulinho; нар. 25 ліпеня 1988, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Карынтыянс». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2018).
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Пан дэ Асукар», аднак амаль адразу перайшоў у літоўскі клуб «Вільнюс». У літоўскім клубе правёў упэўнены сезон, аднак у камандзе пачаліся праблемы з фінансамі. Пасля «Вільнюса» мог апынуцца ў складзе беларускага «Нёмана», але кіраўніцтва гродзенскага клуба адмовілася ад набыцця бразільца[3], і той перайшоў у польскі ЛКС (Лодзь). У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Пан дэ Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.
У 2009 годзе перайшоў у клуб «Брагантына», які выступаў у Серыі B, дзе зарэкамендаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба «Карынтыянса», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўлінью стаў чэмпіёнам Бразіліі і пераможцам Кубка Лібертадорэс.
6 ліпеня 2013 года англійскі «Тотэнхэм» пацвердзіў падпісанне Паўлінью пасля таго, як ён паспяхова прайшоў медыцынскаае абследванне. Як паведамляецца трансфер каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[4].
29 чэрвеня 2015 года кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з бразільцам. Сума трансферу склала 14 млн еўра[5]. З «Гуанчжоу Эвергранд» двойчы стаў чэмпіёнам Кітая, выйграў азіяцкую Лігу чэмпіёнаў. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам да 2020 года.
У жніўні 2017 года за суму адступных у 40 млн еўра перайшоў у «Барселону»[6]. Разам з каталонскай камандай выйграў чэмпіянат і Кубак Іспаніі. У ліпені 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Гуанчжоу Эвергранд»[7]. У студзені 2019 года быў выкуплены кітайскім клубам у «Барселоны»[8].
У чэрвені 2021 года пакінуў «Гуанчжоу Эвергранд» па пагадненні бакоў з-за пандэміі COVID-19, а ў ліпені далучыўся да саудаўскага клуба «Аль-Ахлі», аднак ужо ў верасні кантракт з клубам быў разарваны. У пачатку 2022 года папоўніў склад «Карынтыянса».
14 верасня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
«Карынтыянс»
«Гуанчжоу Эвергранд»
«Барселона»:
Бразілія