У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Салок.
Акруга Паўднёвы Салок (індан.: Kabupaten Solok Selatan) — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг-Аро.
Плошча акругі — 3 346,2 км²[1]. На паўночным захадзе мяжуе з акругай Салок, на паўночным усходзе і ўсходзе — з акругай Дхармасрая, на захадзе — з акругай Паўднёвы Песісір, на поўдні — з тэрыторыяй правінцыі Джамбі.
Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 144281 чалавек[1]. У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, а таксама яванцы.
Тэрыторыя акругі Паўднёвы Салок адміністрацыйна падзяляецца на 7 раёнаў (kecamatan):