Паўднёвая Украіна (укр.: Південна Україна) — неафіцыйны тэрмін для азначэння рэгіёна Украіны, да якога звычайна адносяць тэрыторыю сучасных Адэскай, Мікалаеўскай, Херсонскай абласцей. Часта ў лік паўднёвых рэгіёнаў уключаюць Крым з Севастопалем і Запарожскую вобласці.
Крайняя паўднёвая кропка — маяк на мысе Сарыч у Крыму, які мае каардынаты 44°23’ паўн. ш. і 33°44’ усх. д.