wd wp Пошук:

Паштовае адпраўленне

Паштовыя адпраўленні Вялікабрытаніі.

Пашто́вае адпраўле́нне — адпраўленне, якое даручаецца паштоваму прадпрыемству для перасылкі і дастаўкі адрасату.

Класіфікацыя

Паштовыя адпраўленні класіфікуюць па катэгорыях, разрадах і відах.

Катэгорыі

Па крытэрыі парадку аплаты, умоў прыёму, апрацоўкі, перасылкі і ўручэнне вылучаюцца многія катэгорыі паштовых адпраўленняў.

У залежнасці ад страхавання паштовыя адпраўленні класіфікуюцца як простыя (прымаюцца да перасылкі без страхавання) і застрахаваныя (прымаюцца да перасылкі са страхаваннем). У залежнасці ад віду страхавання паштовыя адпраўленні са страхаваннем падзяляюцца на заказныя, цэнныя і з накладной платай.

Разрады

Па крытэрыі прыналежнасці да пэўнай групы адпраўшчыкаў ці адрасатаў паштовыя адпраўленні падзяляюцца на наступныя разрады:

Часам аплата перасылкі паштовага адпраўлення вызначаецца яго разрадам. Напрыклад, у СССР перасылка службовых паштовых адпраўленняў ажыццяўлялася бясплатна. У шэрагу дзяржаў для аплаты дастаўкі пэўных разрадаў карэспандэнцыі выпускаліся спецыяльныя знакі паштовай аплаты, напрыклад, дэпутацкія маркі, службовыя маркі.

Віды

Па крытэрыі характару ўкладання, памеру, масы і віду ўпакоўкі вылучаюцца наступныя віды паштовых адпраўленняў:

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паштовыя адпраўленні