«Партрэт Уладзіслава Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1825—1830 гадах. Месцазнаходжанне невядома[1].
Імя асобы ў анатацыі да вядомага фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук пазначана як Анджэй Валенці Радзівіл са знакам пытання. Насамрэч гэта выява Уладзіслава Радзівіла[d], сына Багуслава Фрыдэрыка[ru] і Леанціны Габрыэлы Клары і Алдрынген[d]. На партрэце малады мужчына са стрэльбай у руках на фоне краявіду, ўдалечыні якога бачны паляўнічы палац[pl] у Антоніне[1].
У прыватнай калекцыі знаходзіцца ідэнтычны малюнак на паперы, аўтарства Франца Кругера. На фота партрэт алейны. Магчыма, гэта быў арыгінал, напісаны Ф. Кругерам. Вопісы 1928 г. і 1939 г. не згадваюць сярод партрэтаў вобраза Уладзіслава Радзівіла. Магчыма, ён пазначаны як невядомы[1].
Пасля 1939 г. партрэт мог трапіць у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].