Партрэт Іосіфа Солтана - карціна невядомага мастака з Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, напісаная ў канцы XVI ст..
Карціна адлюстроўвае фундатара Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра Іосіфа Солтана. Фігура напісана на дошцы ў рост. У партрэце мітрапаліта Іосіфа Солтана мастак падкрэслівае знячнасць асобы. Сілуэт абагульнены, уся ўвага сканцэнтравапа на твары, які выпісаны дасканала. Мітрапаліт эпічна велічны, задуменны. Тут традыцыйная лінеарна-плоскасная форма сналучаецца з умоўнай святлаценню, застыласцю і нерухомасцю. Фон за спіной фігуры вырашаецца драпіроўкай — элементам, характэрным для рэнесанснага жывапісу.