У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парнакратыя (значэнні).
Парнакратыя (Кіраванне блудніц, Эпоха блудніц, Кіраванне распусніц) (італ.: pornocrazia romana, governo delle prostitute; лац.: saeculum obscurum, скрыты, цёмны век) — перыяд у гісторыі Папства (1-я пал. X стагоддзя), які пачаўся з кіравання Папы Сергія III (інтранізаваны ў 904) і доўжыўся 60 гадоў, да смерці Яна XII у 963 г. (па іншых даных — на працягу 30 гадоў, да смерці Яна XI).
На працягу гэтага часу рымскія пантыфікі знаходзіліся пад моцным уплывам магутнай арыстакратычнай сям’і Тэафілактаў — рымскага консула і коміта Тускулума Тэафілакта, яго жонкі Феадоры і іх дачкі Марозіі, якія заслужылі рэпутацыю блудніц, а затым — сына Марозіі Альберыха, герцага Спалецкага. Як піша гісторык, «гэтыя багатыя і ўплывовыя жанчыны, якія прагнулі ўлады, саджалі на папскі прастол сваіх сяброў, палюбоўнікаў, сваякоў. Тых жа Папаў, які не падабаліся ім, яны без усякіх паравалок зрыналі, устаранялі з дарогі»[1].
Большасць сярэднявечных сведчанняў пра гэты перыяд досыць прадузятыя, з прычыны таго, што створаны палітычнымі праціўнікамі папства. Тым не менш, нават афіцыйная гісторыя Рымскай Каталіцкай Царквы прызнае, што за некалькі дзясяткаў гадоў змянілася вялікая колькасць Папаў, якія адрозніваліся распушчаным ладам жыцця, і што яны прызначаліся і кантраляваліся кланам Тэафілактаў.