wd wp Пошук:

Альберых II Спалецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Альберых. Альберых II Спалецкі (італ.: Alberigo II di Spoleto; 911954) — з 932 года рымскі патрыцый і сенатар. Сын Альберыха I і Марозіі.

Біяграфія

Пасля смерці Альберыха I Марозія ажанілася з Гвіда Тасканскім, а пасля яго смерці з каралём Гуга Італьянскім. Абраза, нанесеная гэтым апошнім свайму пасербу Альберыху II, стала нагодай да паўстання рымлян (у 935 годзе) і выгнання Гуга, пасля чаго Альберых захапіў вярхоўную свецкую ўладу ў Рыме, а сваю матці Марозію і свайго брата Папу Яна XI пасадзіў у турму, дзе яны заставаліся да самай сваёй смерці. У 946 годзе Гуга быў вымушаны прызнаць уладу Альберыха над Рымам.

Пяць Пап падчас кіравання Альберыха былі толькі бязвольнымі марыянеткамі ў яго руках. Ён памёр у 954 годзе, пасля 28-гадовага кіравання.

Яго сын ад Альды Арльскай (дачкі Гуга Італьянскага), Актавіян, атрымаў у спадчыну свецкую ўладу над Рымам, з якой ён восенню955 года, быўшы пад імем Яна XII абраны ў Папы, злучыў і духоўную.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 954 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 911 годзе
Катэгорыя·Графы Тускулумскія
Катэгорыя·Герцагі спалецкія
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы