wd wp Пошук:

Пармелія

Пармелія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне

Слаявіна ліставатая. Зверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, зялёна-бурая, з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), знізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду трэбуксія (Trebouxia).

Арэал

Род аб’ядноўвае 10 відаў. Пашыраны ўсюды, на Беларусі сустракаюцца пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata) і пармелія скальная (Parmelia saxatilis). Трапляюцца ў лясах на ствалах дрэў, валунах.

Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пармеліевыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта