Пану́рка, Станавы Роў — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Нарач (басейн Віліі). Даўжыня 15 км[1]. Пачынаецца ва ўрочышчы Забалацце каля вёскі Карабаны, упадае ў Нарач ва ўрочышчы Кабыльнікі за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Слабада. Каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.