wd wp Пошук:

Паморская гаворка

Паморская гаворка (рус.: поморская говорь (помо́рьска гово́ря)) — група дыялектаў рускай мовы (паўночнай вялікарускай гаворкі), распаўсюджаныя сярод памораў ў былых Архангельскай і паўночных частках Аланецкай і Валагодскай губерняў.

У паморскай гаворцы адчуваецца моцны ўплыў наўгародскіх гаворак, маецца значная колькасць архаізмаў, запазычанняў з фіна-ўгорскіх і скандынаўскіх моў.

Вывучэнне

Вывучэннем паморскай гаворкі займаўся І. С. Меркур’еў (1924—2001), прафесар філалогіі, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Жывая гаворка кольскіх памораў» (выдадзена ў 1979 г., ўтрымлівала каля 5000 паморскіх слоў і выразаў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рускія дыялекты