Споведзь — у аўраамічных рэлігіях (іўдаізме, хрысціянстве і ў ісламе) адзін з абрадаў (у праваслаўі і каталіцтве - таінства (сакрамэнт)) пакаяння, які складаецца ў прызнанні ў зробленым граху. Для здзяйснення споведзі абавязковыя раскаянне і намер у далейшым не грашыць.
Споведзь, або сакрамэнт пакаяння і паяднання — гэта адзін з сямі сакрамэнтаў (інакш, таінстваў), праз які святар у імя Ісуса Хрыста адпускае грахі чалавеку, учыненыя апошнім пасля хрышчэння.
Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт пакаяння ў дзень свайго Уваскрасення, кажучы Апосталам: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).
Права адпускаць грахі належыць Богу (пар. Мк 2, 7), аднак, паколькі Ісус Хрыстос з’яўляецца не толькі чалавекам (пар. 1 Цім 2,5), але таксама Сынам Чалавечым (пар. Мац 26, 24), Сынам Божым (пар. 1 Ян 5, 20) і Другой Асобай Бога (пар. Ян 1, 1; Ян 5,20), то Ён мае прэрагатыву адпускаць грахі (пар. Мк 2, 10). Гэтую ўладу Хрыстос перадаў Апосталам (пар. Ян 20, 22-23)[1].
Споведзь будзе здзейснена сапраўдна, калі будуць выкананыя наступныя ўмовы:
Звычайным месцам сакрамэнту святой споведзі з’яўляецца спаведніца (інакш, канфесіянал). Вернікі прыступаюць да споведзі на каленях.
Святар дае духоўнае настаўленне, а ў якасці пакуты (pœnitentia) за ўчыненыя грахі дае пэўнае заданне, якое трэба запомніць і абавязкова выканаць пры першай магчымасці.
Пасля малітвы святара аб адпушчэнні грахоў (абсалюцыі), кажуць: «Дзякую за споведзь».
Малітва святара аб адпушчэнні грахоў чалавеку, які прыступае да сакрамэнту споведзі (пэнітэнту), называецца «абсалюцыяй» (ад лац. absolvere - адпускаць, развязваць), якая з’яўляецца інтэгральнай часткай дадзенага таінства.
На лацінскай мове: «Deus, Pater misericordiarum, qui per mortem et resurrectionem Filii Sui mundum Sibi reconciliavit et Spiritum Sanctum effudit in remissionem peccatorum, per ministerium Ecclesiae indulgentiam tibi tribuat et pacem. Et ego te absolvo a peccatis tuis in nomine Patris, et Filii, et Spiritus Sancti»[5].