wd wp Пошук:

Палітыка Намібіі

Намібія — унітарная рэспубліка, стабільная шматпартыйная прэзідэнцка-парламенцкая дэмакратыя. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля узброенай барацьбы з ПАР. Адрозніваецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю. Намібія з’яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.

Дзяржаўны лад

Намібія — дэмакратычная змешаная рэспубліка. Канстытуцыя дэкларуе і падтрымлівае прынцып падзелу ўлады. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін і адначасова з’яўляецца лідарам краіны і кіраўніком урада. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты). Нягледзячы на тое, што канстытуцыя прадпісвае шматпартыйную сістэму, нязменным палітычным манапалістам ад часу набыцця незалежнасці застаецца партыя СВАПО

Знешняя палiтыка

Намібія мае цесныя адносіны з дзяржавамі, якія дапамагалі ёй у вайне за незалежнасць, уключаючы Кiтайскую Народную Рэспубліку, Расiю і Кубу. Намібія ўмацоўвае эканамічныя і палітычныя сувязі ў паўднёваафрыканскім рэгіёне: з’яўляецца членам Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі і паўднёваафрыканскага мытнага саюза. Намібія з’яўляецца прыхільнікам далейшай рэгіянальнай інтэграцыі[1].

Намібійска-беларускія адносіны

У Віндхуку беларускай амбасады няма, затое па сумяшчальніцтве тут акрэдытаваны беларускі пасол у ПАР.[2] 24 кастрычніка 2016 прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з нігерыйскім віцэ-прэм’ерам Нетумба Нандзі-Ндаітвай. Кабякоў адзначыў, што “ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар’ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабаваныя пры здабычы урану”. Затым беларускі прэм’ер прапанаваў Намібіі падзяліцца вопытам стварэння аграгарадкоў.[3]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Намібіі

Карта адміністрацыйнага падзелу Намібіі

Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў. Гэта ўнітарная дзяржава.

ВобласціАдміністрацыйны цэнтрНасельніцтва,
чал. (2011)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
1КуненэАпува86 856115 2930,75
2АмусаціАўтапі243 16626 5739,15
3АшанаАшакаці176 6748 65320,42
4АхангвенаЭэнхана245 44610 70322,93
5АшыкотаАмутыя181 97338 6534,71
6Заходняе КавангаНкурэнкуру107 50523 1664,64
7Усходняе КавангаРунду115 44725 5764,51
8ЗамбезіКатыма-Муліла90 59614 5286,24
9ЭронгаСвакапмунд150 80963 5792,37
10АчасандзьюпаАчываронга143 903105 1851,37
11АмахекеГабабіс71 23384 6120,84
12КхомасВіндхук342 14137 0079,25
13ХардапМарыенталь79 507109 6510,73
14КарасКітмансхуп77 421161 2150,48

Зноскі

  1. https://www.globalsecurity.org/military/world/africa/na-forrel.htm
  2. http://rsa.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/
  3. https://www.belarus.by/ru/press-center/speeches-and-interviews/kobjakov-belarus-i-namibija-mogut-rasshirit-sotrudnichestvo-v-selskom-xozjajstve-promyshlennosti-i-obrazovanii_i_0000047699.html Архівавана 16 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Палітыка Намібіі