wd wp Пошук:

Паліна Віярдо-Гарсія

Паліна Віярдо-Гарсія (18 ліпеня 1821, Парыж — 17/18 мая 1910, Парыж) — спявачка (мецца-сапрана), вакальны педагог і кампазітар. Дачка і вучаніца іспанскага спевака і педагога М. Гарсія (старэйшага).

Біяграфія

Брала ўрокі фартэпіяна ў Ф. Ліста, тэорыі кампазіцыі — у А. Рэйх. У 1837 ўпершыню выступіла на опернай сцэне ў Бруселі. З 1839 салістка Італьянскай оперы ў Парыжы. Выступала ў розных тэатрах Еўропы, у тым ліку ў Пецярбургу. Творчасць Віярдо адрознівалася высокай музычнай культурай і драматычнай экспрэсіяй; яна валодала голасам шырокага дыяпазону, выступала ў разнастайным рэпертуары. Партыі: Фідэс («Прарок» Меербера), Сафо (аднайменны твор Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» Глюка), Папялушка, Разіна, Дэздэмона («Папялушка», «Севільскі цырульнік», «Атэла» Расіні), Норма (аднайменны твор Беліні), Лючыя, Леанора («Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» Даніцэці), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта) і інш. У 1863 годзе пакінула сцэну, займалася педагагічнай дзейнасцю. Аўтар шматлікіх рамансаў, некалькіх камічных опер, у тым ліку «Занадта шмат жанчын» (1867), «Бірук» (1868), «Апошні вядзьмак» (1869). Лібрэта для гэтых опер напісаў І. С. Тургенеў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Pauline Viardot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Гарсиа // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Советская энциклопедия, 1920.
  6. 1 2 3 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 18 ліпеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Музы знакамітых пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мецца-сапрана