Палькавіцкі павет[1] (польск.: Powiat polkowicki) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Палькавіцы. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. Займае плошчу 779,93 км². Насельніцтва павета складае 63,1 тыс. чалавек.