wd wp Пошук:

Палескія вандроўнікі

«Пале́скія вандро́ўнікі» — лірычна-дакументальны дзённік, напісаны пісьменнікам Генадзем Пашковым і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя»[1].

Сюжэт

Сотні кіламетраў па Прыпяці і Гарыні прайшоў Генадзь Пашкоў з сябрамі на вёслах. Цікавыя прыгоды ў час вандровак, сустрэчы з далёкай і блізкай гісторыяй, сённяшнімі жыццёвымі праявамі надпрыпяцкай і прыгарынскай зямлі, з яе людзьмі, яркія і выразныя малюнкі прыроды.

Нямала пазнавальнага занатавана ў дарожных запісах «Ля ціхага акіяну» — пра малавядомую беларусам Паўднёвую Карэю.

Эпіграф да кнігі

Тваіх крыніц гаючых выпіць
не здолеў час крутых вятроў,
мая любоў і лёс мой
Прыпяць,
калыска песень і дубоў.
А ў дубняках па сцежках тайных,
блукаюць здані туманоў,
сівыя, быццам бы паданні
ля Юравіцкіх курганоў.
І хочацца
праз цемрадзь крыкнуць,
каб толькі — рэха ўсцяж ракі:
«Цячы, любоў і лёс наш,
Прыпяць,
злучай і сэрцы, і вякі!».

Крытыка і прызнанне твора

Супрацоўнік Беларускага Фонда культуры Георгій Ткацэвіч падчас сумеснага мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэкі № 1 імя Л. Талстога «Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца…» адзначыў пазнавальнасць падобнага тыпу падарожжаў[2].

Па матывах кнігі аўтарам была створана радыёаповесць «Палескія вандроўнікі», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Палескія вандроўнікі (нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  2. Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца… (нявызн.). Дзяржаўны музей гісторыі беларуская літаратуры. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  3. Музей-сядзібу Міцкевічаў «Завоссе» пад Баранавiчами наведалi літаратары (нявызн.) (недаступная спасылка). Наш край. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 верасня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дакументальная проза