wd wp Пошук:

Палац Сан-Тэльма

Палац Сан-Тэльма (ісп.: Palacio de San Telmo) — барочная рэзідэнцыя за сценамі старой Севільі, якую займае адміністрацыя аўтаномнай супольнасці Андалусія. Будаўніцтва пачалося ў 1682 годзе на сродкі інквізіцыі як школа для сірот маракоў. У 2-й палове XIX стагоддзя ў палацы пражывала інфанта Луіза Фердынанда з мужам, герцагам дэ Манпансье.

Збудаванне ў плане квадратнае, на вуглах пастаўлены вежы. Унутры — шырокі двор з садам. З інтэр’ераў найболей пышна ўпрыгожана капэла. Цясляны партал у стылі чурыгерэска можа служыць эталонам гэтага напрамку; ён быў скончаны да 1754 года. Па фасадзе ўстаноўлены статуі 12 знакамітых севільцаў, сярод якіх Веласкес, Лопэ дэ Руэда, Мурылья, Барталамэ дэ лас Касас.

Агульны выгляд Цясляны партал Статуі ганаровых севільцаў

Зноскі

  1. 1 2 3 Digital Guide to the Cultural Heritage of Andalusia Праверана 1 ліпеня 2020.
  2. 1 2 Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 19 мая 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Іспаніі
Катэгорыя·Архітэктура барока
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Севілья