wd wp Пошук:

Палац Астрожскіх

Палац Астрожскіхбарочны асабняк у Варшаве, у якім знаходзіцца Музычнае таварыства імя Фрэдэрыка Шапена. Будаўніцтва варшаўскай рэзідэнцыі задумаў апошні з князёў Астрожскіх, Януш, які прыняў каталіцтва. Пасля яго смерці ў 1620 годзе на месцы падрыхтаванага ім для замка ўзнёслага бастыёна дыпламат Ян Гнінскі пабудаваў уласны асабняк (арх. Тыльман ван Гамерэн). У 1725 годзе палац набылі Замойскія.

У пачатку XIX стагоддзя струхлелы палац здаваўся пад кватэры, потым быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь, пакуль яго ў 1859 годзе не выкупіў Польскі музычны інстытут. Менавіта ў гэтым будынку працавалі такія буйныя музыкі, як Манюшка і Падзярэўскі. Падчас Другой сусветнай вайны немцы разбурылі палац, але ў 1949-54 гг. ён быў адноўлены з руін.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музеі Варшавы
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Збудаванні Варшавы ў стылі барока
Катэгорыя·Палацы Варшавы