Палата Дэпутатаў Люксембурга (люкс.: D’Chambersgebai, фр.: Chambre des Deputes, ням.: Abgeordnetenkammer) — заканадаўчы орган Люксембурга.
Палата дэпутатаў складаецца з 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам прамых усеагульных выбараў па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на 5 гадоў. Члены Палаты Дэпутатаў не могуць быць членамі ўрада. Урад адказны перад Палатай Дэпутатаў.