wd wp Пошук:

Пакахонтас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пакахонтас (значэнні).

Покахонтас (каля 1595, Вірджынія — 21 сакавіка 1617, Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» (англ.: Little Wanton).

Біяграфія

У 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцы правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці.

Хрышчэнне Пакахонтас

Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія.

Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі.

У кіно

Зноскі

  1. https://www.nps.gov/jame/learn/historyculture/pocahontas-her-life-and-legend.htm Праверана 14 сакавіка 2018.
  2. Encyclopædia Britannica Праверана 5 сакавіка 2020.
  3. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 5 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Індзейцы Вудленда
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1617 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1595 годзе
Катэгорыя·Алганкіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1596 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Легендарныя асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Грэйвсендзе