wd wp Пошук:

Пакаленне Калумбаў

Пакаленне Калумбаў (польск.: Pokolenie kolumbów), таксама вядомае як пакаленне часу бураў і пакаленне спраўджанага Апакаліпсісу (pokolenie «czasu burz» i «apokalipsy spełnionej») — назва пакалення польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 г. і чыё сталенне прыпала на гады 2-й сусветнай вайны. Вайна ў значнай ступені сфармавала іх свядомасць і ідэнтычнасць. Многія з іх загінулі падчас нямецкай акупацыі Польшчы і Варшаўскага паўстання (1944).

Маладыя людзі з пакалення Калумбаў бралі актыўны ўдзел у супраціве нямецкім акупантам цягам акупацыі і Варшаўскага паўстання. Найменне «пакаленне Калумбаў» паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год дваццаты». Характэрныя тэмы і матывы творчасці прадстаўнікоў гэтага пакалення — катастрафізм, крызіс каштоўнасцяў, месца чалавека ў свеце, напоўненым жорсткасцю і бедствамі.

Прадстаўнікі пакалення Калумбаў

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Літаратура Польшчы
Катэгорыя·Асобы