wd wp Пошук:

Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй

Падпісанне дагавора
Карта да дагавора, апублікаваная ў савецкім друку, падпісана Сталінам і Рыбентропам (фактычна падробка, таму што граніцы носяць анахраністычны характар, так граніцы Літвы паказаны станам на снежань 1940 года (ужо пасля перадачы Літоўскай ССР часткі тэрыторыі БССР), граніцай СССР з Румыніяй паказаны Прут а не Днестр, але Букавіна ўся румынская, пры гэтым граніца Германіі і Літвы ў раёне Клайпеды (перададзенай Германіі ў сакавіку 1939) паказана пункцірам, хоць граніцы Славакіі і Венгрыі адпавядаюць зменам сакавіка 1939 года
Падпісанне дагавора. Злева направа: саветнік МЗС Германіі па прававых пытаннях Фрыдрых Гаус(ням.) бел., прадстаўнік МЗС Германіі Андар Генке(ням.) бел., перакладчык Густаў Гільгер, начальнік Генштаба РСЧА Барыс Шапашнікаў, пасол СССР у Германіі Аляксей Шкварцаў, старшыня СНК СССР Вячаслаў Молатаў, міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп, генеральны сакратар ЦК УКП(б) Іосіф Сталін

Германа-савецкі дагавор аб дружбе і граніцы — дагавор паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам ад 28 верасня 1939 года, падпісаны пасля ўварвання ў Польшчу армій Германіі і СССР міністрам замежных спраў Германіі Рыбентропам і народным камісарам па замежных справах СССР Молатавым.

Сакрэтныя дадатковыя пратаколы дагавора карэктавалі «сферы інтарэсаў» Германіі і СССР, абумоўленыя 23 жніўня таго ж года ў пакце Молатава — Рыбентропа, а таксама каардынавалі недапушчэнне «польскай агітацыі» на тэрыторыі захопленай Польшчы[1][2].

Тэкст дагавора і карта з лініяй граніцы паміж СССР і Германіяй былі апублікаваны ў савецкім друку[3][4][5][6], дадатковыя пратаколы (акрамя аднаго, ад 4 кастрычніка 1939) апублікаваны не былі.

Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года дагавор, гэтак жа як і ўсе астатнія савецка-германскія дагаворы, страціў моц[7]. Пры заключэнні пагаднення Сікорскага — Майскага 30 ліпеня 1941 года савецкі ўрад прызнаваў, што савецка-германскія дагаворы 1939 года страцілі моц у частцы тэрытарыяльных змен у Польшчы.

Апісанне

Да дагавора прыкладаліся тры пратаколы — адзін канфідэнцыйны і два сакрэтныя. Канфідэнцыйны пратакол вызначаў парадак здзяйснення абмену савецкімі і германскімі грамадзянамі паміж абедзвюма часткамі падзеленай Польшчы, а сакрэтнымі карэктаваліся зоны «сфер інтарэсаў» СССР і Германіі ў сувязі з падзелам Польшчы і хуткімі «спецыяльнымі мерамі на літоўскай тэрыторыі для абароны інтарэсаў савецкага боку», а таксама ўсталёўваліся абавязацельствы бакоў спыняць любую «польскую агітацыю», якая закранае інтарэсы бакоў.

У час уварвання ў Польшчу немцы занялі Люблінскае ваяводства і ўсходнюю частку Варшаўскага ваяводства, тэрыторыі якіх, паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, знаходзіліся ў сферы інтарэсаў Савецкага Саюза. Для таго, каб кампенсаваць Савецкаму Саюзу гэтыя страты, быў складзены сакрэтны пратакол да гэтага дагавора, паводле якога Літва, за выключэннем невялікай тэрыторыі Сувалкскага раёна, пераходзіла ў сферу ўплыву СССР[1]. Гэты абмен забяспечыў Савецкаму Саюзу неўмяшанне Германіі ў яго адносіны з Літвой, што ў выніку прывяло да анексіі Літвы і стварэння Літоўскай ССР 15 чэрвеня 1940 года[8].

Дапаўненні

10 студзеня 1941 года былі заключаны Дагавор аб савецка-германскай граніцы ад ракі Ігоркі да Балтыйскага мора, а таксама пагадненні аб перасяленні этнічных немцаў у Германію з Літоўскай[9], Латвійскай і Эстонскай ССР[10]. Гэтыя пагадненні ўключалі палажэнні аб арганізацыі перасялення і ўрэгулявання маёмасных пытанняў, звязаных з гэтым перасяленнем.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Тэкст дагавора ў Вікікрыніцах
  2. Безыменский Л. А. Глава 17 — Пятый раздел Польши // Гитлер и Сталин перед схваткой. — М.: Вече, 2000. — (Военные тайны XX века). — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0628-5.
  3. Германо-советский договор о дружбе и границе между СССР и Германией // «Правда» : Газета. — 1939. — № 270 (7955). — С. 1.
  4. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией (нявызн.). — Факсіміле афіцыйнай публікацыі. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 12 мая 2017.
  5. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — № 133 (2303). — С. 1.
  6. Демаркационная линия раздела Польши - карта // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — № 133 (2303). — С. 2.
  7. Пакт Молотова-Риббентропа. Об источнике (нявызн.) (недаступная спасылка). Историк.Ру (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017. Праверана 12 мая 2017.
  8. (англ.)  European Parliament (January 13, 1983). “Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania”. Official Journal of the European Communities C 42/78. http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm.
  9. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности из Литовской Советской Социалистической Республики в Германию, а также о переселении литовских граждан и лиц литовской, русской и белорусской национальностей из Германии (бывшей Мемельской и Сувалкской областей) в Литовскую Советскую Социалистическую Республику. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 — 22 июня 1941. — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 306 —- 317. — 448 с.
  10. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности с территории Латвийской и Эстонской Советских Социалистических Республик в Германию. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 —- 22 июня 1941. — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 317 —- 325. — 448 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·1939 год у Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Граніцы Германіі
Катэгорыя·Верасень 1939 года
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дагаворы Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Польскі паход Чырвонай арміі (1939)
Катэгорыя·Савецка-германскія дагаворы (Трэці рэйх)
Катэгорыя·Падзеі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле