wd wp Пошук:

Падвялікі Мох

Гідралагічны заказнік «Падвялікі мох» — заказнік рэспубліканска значэння. Утвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2005 года № 1434[1].

Апісанне

На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна ў 2005 годзе быў створаны Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Падвялікі мох». Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых балотных масіваў Еўропы, які сфарміраваўся на месцы старажытнага возера «Ясельдскае мора».

Гідралагічны заказнік прызначаны для захавання ўнікальнага лесабалотнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Жывёльны свет заказніка — гэта 177 відаў птушак, 8 — амфібій, 5 — рэптылій. 11 жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі заказніка можна ўбачыць 459 відаў раслін[2].

Зноскі

  1. Гидрологический заказник «Подвеликий Мох»
  2. Легенды Ясельдскага мора
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Ганцавіцкі раён
Катэгорыя·Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2005 год у Беларусі