Службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах, адзін з радцаў князя. Падвойскаму даручалася перадаваць народу распараджэння ўладаў на Русі IX—XIII ст., аб’яўляў рашэнні.
Хадзіў на «торжышчы» (гандлёвыя плошчы) народ клікаць да князя, і заклікаў у суд, біў у звон для склікання веча.
Падвойскі ўваходзіў у лік найбольш набліжаных да князя асоб, які ўдзельнічаў ва ўрачыстых царскіх выхадах з посахам у руцэ, і ў справах судовага прыстава, і наглядаў за выкананнем распараджэнняў князя і пастановаў веча (выканаўца прысудаў веча); магчыма, што камандаваў княжацкай дружынай.