wd wp Пошук:

Пагарэльская воласць

Пагарэльская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1924 года.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Пагарэльская воласць з цэнтрам у вёсцы Пагарэлае існавала пасля Другога падзела Рэчы Паспалітай да 1924 года.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі воласць увышла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 воласць знаходзілася пад польскай уладай.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Воласці Ігуменскага павета
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат