Павел Якаўлевіч Пятро́ўскі[2] (31 мая 1924 — 23 студзеня 2000) — вучоны ў галіне геабатанікі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года.
Нарадзіўся ў вёсцы Кулікі (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу ў Вясеі[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, пасля вызвалення Беларусі — на фронце[3]. У 1959[3] (1952[2]) годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1962[2] года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1969—1984 гадах вучоны сакратар Цэнтральнага-батанічнага сада.
Аўтар навуковых прац па геабатаніцы і інтрадукцыі раслін.
Сярод апублікаванага: