wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Злобін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Злобін. Павел Уладзіміравіч Злобін (30 лістапада 1882, Разань — пасля 1923) — расійскі і беларускі палітычны дзеяч. Камісар Народнага сакратарыята БНР па вялікарускіх справах (1918).

Бацька рускага пісьменніка Сцяпана Злобіна.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 лістапада 1882 года ў Разані.

У 1903 г. стаў членам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў арганізацыю расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску, вёў работу па афармленні антыбальшавіцкага блока на Беларусі.

На ІІ з’ездзе армій Заходняга фронту ў Мінску выступіў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21 лютага 1918 года быў абраны ў Народны сакратарыят Беларусі камісарам па вялікарускіх справах. Выступаў супраць стварэння беларускай незалежнай дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, лічыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі часовай беларускай уладай.

З 1918 года жыў у Маскве. У 19191920 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Социалист-революционер». Паводле даручэння ЦК Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў праводзіў арганізацыйную работу ў Маскве.

Тройчы прыцягваўся да судовай адказнасці органамі савецкай улады. Летам 1922 года абвінавачаны па працэсе над Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Па выніках працэсу 7 жніўня 1922 года прыгавораны да двух гадоў турэмнага зняволення са строгай ізаляцыяй са сканчэннем тэрміну зняволення 24 лютага 1923 года. У час знаходжання ў турме ў Злобіна абвастрыліся сухоты, у лютага 1923 года змешчаны ў бальніцу ДПУ.

25 мая 1923 года высланы ва Уфу на 2 гады са сканчэннем тэрміну ссылкі 23 мая 1925 года. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны 15 мая 2001 года Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі ў сувязі з адсутнасцю ў справе доказаў антысавецкай дзейнасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры БНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ва Уфе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта