wd wp Пошук:

Павел Сямёнавіч Палто

Павел Сямёнавіч Палто (26 снежня 1924, в. Моталь, Драгічынскі павет, Палескае ваяводства  — 29 снежня 2005) — беларускі механізатар па вытворчасці цукровых буракоў, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Біяграфія

У 1950—1952 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі.

Скончыў Драгічынскае СПТВ № 29, атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста шырокага профілю. Працаваў трактарыстам на лесанарыхтоўках у Свярдлоўскай вобласці (1953—1954). Вярнуўшыся ў родны край, чатыры гады працаваў на Дружылавіцкай машынна-трактарнай станцыі. З 1958 года па 1962 год працаваў трактарыстам у мотальскім калгасе “40 гадоў Кастрычніка.

У 1963 годзе ўзначаліў механізаванае звяно брыгады № 2 па вырошчванні цукровых буракоў, працаваў памочнікам брыгадзіра па тэхніцы. За дасягнутыя поспехі па вытворчасці і нарыхтоўцы цукровых буракоў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 31 снежня 1965 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975).

Узнагароды

У 1977 годзе Паўлу Сямёнавічу прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), медалём «Серп і молат» (1965), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979, 1989) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты раённых саветаў Беларусі