wd wp Пошук:

Павел Аляксеевіч Чаранкоў

Павел Аляксеевіч Чаранкоў (15 (28) ліпеня 1904, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, Варонежская губерня — 6 студзеня 1990, Масква) — савецкі фізік, двухразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам) (1958).

Біяграфія

Бацькі Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова — былі сялянамі.

У 1928 годзе Чаранкоў скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта Чаранкоў быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава — варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І. С. Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе — дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў Варонежы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў «кулацкай» сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.

У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў Ленінградзе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе — доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава. З 1935 года — супрацоўнік Фізічнага інстытута ім. П. М. Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года — прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года — прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).

Член КПСС з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).

Чаранкоў апошнія 28 гадоў жыцця правёў у сталічнай кватэры ў раёне Ленінскага праспекта, дзе размешчаны розныя інстытуты Акадэміі навук, у тым ліку і ФІАН.

Павел Аляксеевіч Чаранкоў памёр 6 студзеня 1990 ад механічнай жаўтухі. Пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Зноскі

  1. Pawel Alexejewitsch Tscherenkow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Pavel Aleksejevič Čerenkov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Pavel Alekseyevich Cherenkov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pavel Cherenkov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баброўскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі МЭІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе