wd wp Пошук:

Ота Яўстафіевіч Кацэбу

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кацэбу.

Ота Яўстафіевіч Кацэбу́ (30 снежня 1788, Рэвель (цяпер Талін) — 3 лютага 1846, Талін) — расійскі падарожнік, географ. Бацька — пісьменнік і драматург Аўгуст Фрыдрых Фердынанд Кацэбу (17611819). Маці — Фрыдэрыка Эсэн, памерла рана. Мачаха — Крысціна фон Крузенштэрн.

У васьмігадовым узросце Ота Кацэбу быў адпраўлены ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Неўзабаве зразумеў, што яго прызначэнне — мора і ў 15 гадоў у якасці юнгі-добраахвотніка стаў удзельнікам першага кругасветнага плавання (з 1803 па 1806 год) на парусным шлюпе «Надзея» пад камандаваннем яго земляка, выхадца Эстляндыі Івана Крузенштэрна. Другі раз адправіўся ў падарожжа вакол света з 1815 па 1818 год на караблі «Рурык», адкрыў у Ціхім акіяне 399 астравоў і на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва — заліў Кацэбу, а ў студзені 1817 — архіпелаг Румянцава; з 1823 па 1826 год ён здзейсніў трэцяе падарожжа на парусным шлюпе «Прадпрыемства».

Плаванне Кацэбу на шлюпе «Прадпрыемства» у 1823—1826 гадах.

Далейшую службу праходзіў у Рэвелі, камандаваў караблём «Імператар Пётр I». У 1829 г. быў узведзены ў капітаны першага рангу.

З-за праблем са здароўем, якое было падарвана ў кругасветных падарожжах, падаў у адстаўку. Апошнія шаснаццаць гадоў жыцця правёў у сваім маёнтку пад Рэвелем.

Навуковыя працы

Увекавечанне памяці

У гонар Ота Кацэбу названы заліў Кацэбу на паўднёвы ўсход ад Берынгава праліва і вуліца ў яго родным горадзе Таліне. Ад аднайменнага заліва, атрымаў назву і горад Кацэбу на Алясцы (ЗША).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116345330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1788 годзе
Катэгорыя·Афіцэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі кругасветных падарожжаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1846 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Ціхага акіяна