wd wp Пошук:

Ота Нагель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагель.

Ота Нагель (ням.: Otto Nagel; 27 верасня 1894, Берлін, Германская імперыя — 12 ліпеня 1967, Берлін, ГДР) — нямецкі жывапісец і графік, прафесар, адзін з найбольш вядомых мастакоў ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1956—1962). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1950).

Біяграфія

Ота Нагель нарадзіўся ў берлінскім раёне Ведынг у сям’і столяра, удзельніка сацыял-дэмакратычнага руху. У далейшым Ота ўсё жыццё прытрымліваўся левых палітычных поглядаў. Па заканчэнні «народнай» школы паступіў у школу мазаічнага і вітражнага мастацтва, але можна сказаць, што жывапісу ён навучаўся самастойна.

У час Першай сусветнай вайны Нагель трапіў у лагер для штрафнікоў за ўхіленне ад ваеннай службы. У 1919 годзе ён напісаў сваю першую карціну алеем — пад уплывам творчасці Аўгуста Маке. У гэты ж перыяд Нагель становіцца членам Камуністычнай партыі Германіі. У 1922 годзе ён сумесна з Эрвінам Піскатарам арганізуе Таварыства дапамогі мастакам.

У 1933 годзе Нагеля абралі старшынёй Агульнагерманскага саюза мастакоў, аднак амаль адразу ж гэтая арганізацыя была скасавана нацыстамі, якія прыйшлі да ўлады.

Пасля Другой сусветнай вайны Нагель жыў спачатку пад Патсдамам, затым, з 1950 года, — ва Усходнім Берліне.

У 1950 годзе Нагелю была прысуджана Нацыянальная прэмія ГДР. У тым жа годзе ён удзельнічае ў стварэнні Германскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1956—1962 гадах ён займаў пасаду прэзідэнта акадэміі.

Мастак памёр 12 ліпеня 1967 года ў берлінскім раёне Бісдорф. Пасля крэмацыі, урна з яго прахам была пахаваная на Цэнтральных могілках Фрыдрыхсфельдзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Otto Nagel
  3. Нагель Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фрыдрыхсфельдэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі ГДР
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Патсдама
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі