wd wp Пошук:

Опера Астаны

Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета “Астана Опера” — тэатр у Астане, збудаваны ў 2010—2013 гадах. Галоўны акадэмічны музычны тэатр Казахстана, заснаваны па ініцыятыве прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. З’яўляецца асноўнай сцэнічнай пляцоўкай казахстанскага класічнага балета.

Будынак тэатра прызнаны маладым помнікам архітэктуры нацыянальнага значэння[1].

Будынак

Будынак быў завершаны за няпоўных тры гады. Будаванне вялося ў 2010—2013 гадах і абыйшлося ў 320 мільёнаў долараў. Над вонкавым абліччам і інтэр’ерамі тэатра працавала каманда архітэктараў, будаўнікоў і спецыялістаў з 33 краін. Прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў увесь час уносіў у праект свае карэктывы, у тым ліку, ужо на стадыі практычнага ажыццяўлення. Так, па яго прапанове, была павялічана вышыня галоўнага тэатральнага фае. Падлога, сцены, дэкаратыўныя панэлі і вітыя мармуровыя ўсходы гэтага фае аздоблены наборным сіцылійскім мармурам.

Трупа

Трупа была сфармавана шляхам конкурснага адбору. Журы, у якое, сярод іншых, уваходзілі прадстаўнікі такіх найбуйных тэатраў, як «Ла Скала», Вялікі і Марыінскі, займалася падборам аркестрантаў, спевакоў і танцораў[2].

Першае прадстаўленне было дадзена 21 чэрвеня 2013 года выкананнем оперы Мукана Тулебаева «Біржан і Сара».

Спачатку тэатр функцыянаваў як акцыянернае таварыства[3].

Кіраўніцтва

У канцы 2014 года Нурсултан Назарбаеў памяняў кіраўніка тэатра з Т. Мухамеджанава на Т. Альпіева. У сакавіку 2015 года на пасаду мастацкага кіраўніка балета была запрошана прыма-балярына Марыінскага тэатра Алтынай Асылмуратава, а на пасаду галоўнага дырыжора — дырыжор Алан Бурыбаеў.

Зноскі

  1. Театр оперы и балета «Астана Опера»
  2. Астана Опера. Начало пути с высокого полета
  3. Театр оперы и балета «Астана Опера» Архівавана 7 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя тэатры оперы і балета
Катэгорыя·Тэатры Казахстана
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Астаны