wd wp Пошук:

Оля Іваніцкі

Оля Іваніцкі (сербск.: Оља Ивањицки; 10 мая 1931, Панчэва24 чэрвеня 2009, Белград) — сербская мастачка, а таксама скульптар, архітэктар, паэт і дызайнер.

Оля Іваніцкі (сапраўднае поўнае імя Ольга) нарадзілася 10 мая 1931 года ў рускай бальніцы ў сям’і рускіх Васіля Васіленка-Іваніцкага і Веранікі Міхайлаўны Пятроўскай, якія з’ехалі з Расіі пасля Кастрычніцкага перавароту. Спачатку жылі ў Крагуевац пераезду ў Бялград, дзе Оля вучылася на скульптара ў акадэміі. Хоць яна і паступіла вучыцца на скульптара, аднак больш за ўсё любіла займацца жывапісам. У 1957 годзе скончыла акадэмію ў класе прафесара Срэтэна Стаянавіча. Пасля завяршэння аспірантуры, у 1962 годзе атрымала стыпендыю ад фонду Форда, каб працягнуць навучанне ў ЗША, а ў 1978 годзе ўдзельнічае ў праграме Фулбрайт «Artist in Residence - Rhode Island School of Design ».

Адзін з заснавальнікаў «Ніш Арт» у 2007 годзе стварыў фонд Олі Іваніцкі, канчатковай мэтай якога з’яўляецца стварэнне музея Олі Іваніцкі.

Памерла 24 чэрвеня 2009 года ў Бялград і пасля аперацыі на сэрцы.[1]. Пахавана на Алеі заслужаных грамадзян на Новых могілках у Бялградзе.

Оля Іваніцкі мела 99 персанальных выставак. Яе работы знаходзяцца ў многіх музеях і галерэях па ўсім свеце. Мела ўзнагароды на радзіме і за мяжой. У прыватнасці, прызнаная лепшым мастаком XX стагоддзя на тэрыторыі Югаславіі.

Літаратура

Зноскі

  1. Preminula Olja Ivanjicki (серб.)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Паэты Сербіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Постаці Бялграда
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)