wd wp Пошук:

Олаф Хокансан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Олаф. О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 13701387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV.

Біяграфія

У 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[4], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год.

Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль.

У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе

Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб’яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія.

Зноскі

  1. Olaf IV Haakonsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Oluf II Haakonsson, King of Denmark and Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olaf II de Dinamarca // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. Olaf IV Haakonsson(англ.)  (недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 31 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1387 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даніі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1370 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Род Фолькунгаў
Катэгорыя·Фолькунгі