wd wp Пошук:

Ніякай літасьці Альгерду Б

«Ніякай літасьці Альгерду Б.» — зборнік з 36 эсэ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».

Гісторыя стварэння

Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбурга ў Мінск, аўтар пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі Будзьма беларусамі. У выніку амаль за год ім было напісана каля сарака эсэ, прысвечаных розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось некаторыя з тэм, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі.

Назва

Кніжка носіць назву «Ніякай літасці Альгерду Б.» — самаіранічнае адкліканне да раману Бахарэвіча «Ніякай літасьці Валянціне Г.»[1].

Зноскі

  1. «Ніякай літасці Альгерду Б.» , Белсат (14 жніўня 2014).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Творы Альгерда Бахарэвіча
Кнігі 2014 года
Эсэ
Літаратурныя творы на беларускай мове
Кнігі паводле алфавіта