wd wp Пошук:

Нірвана

Нірва́на (санскр.: निर्वाण, згасанне) — цэнтральнае паняцце будызму і джайнізму, якое азначае вышэйшы стан, канчатковую мэту чалавечых памкненняў.

У стане нірваны чалавек дасягае поўнага вызвалення ад шэрагу перараджэнняў, абсалютнага спакою, унутранай прасветленасці, адасобленасці ад знешняга свету, адсутнасці ўсякіх жаданняў. Выявы Буды (настаўніка, акружанага сваімі вучнямі) ў стане нірваны — папулярны сюжэт будыйскага выяўленчага мастацтва.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Паняцці будызму
Катэгорыя·Паняцці індуізму
Катэгорыя·Будыйская касмалогія
Катэгорыя·Псіхічныя станы
Катэгорыя·Паняцці джайнізму
Катэгорыя·Будыйская міфалогія