wd wp Пошук:

Нінгал

Ні́нгал, Ні́нгалды («вялікая панна») — багіня шумерскай міфалогіі, лічылася жонкай бога Наны.

Згодна міфалагічным уяўленням шумераў, Нінгал з’яўлялася дачкой вялікага бога Энкі і багіні Нінгікугі, заступніцы багністай краіны Мора, насельніцтва якой здаўна займалася жывёлагадоўляй. Магчыма, таму ў пазнейшы час Нінгал была заручана вернікамі з Нанай, заступнікам жывёлагадоўцаў.

Першапачатковыя функцыі Нінгал не вядомы. Аднак у перыяд трэцяй дынастыі Ура яна стала разглядацца як адна з вышэйшых багінь месапатамскага пантэона, часцяком выяўлялася як вочы з каштоўных камянёў. Некаторыя даследчыкі бачаць у гэтым намёк або на ўменне багіні прадбачыць будучыню, або на ўдзел у замагільным судзе душ памерлых. Імям Нінгал карысталіся падчас клятвы.

За межамі Шумера, культ Нінгал быў распаўсюджаны ў іншых частках Месапатаміі, яе шанавалі хурыты, хеты і арамеі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Шумерская міфалогія
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных