wd wp Пошук:

Ніна Іванаўна Стужынская

Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 снежня 1955) — беларускі гісторык, лаўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2001). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адкуль у 2003 годзе была звольнена за ўдзел у выбарчай кампаніі[1]. Пасля гэтага ўвайшла ў аргкамітэт Асацыяцыі незалежных гісторыкаў[2].

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве надрукаваны другі[3].

Зноскі

  1. Ганна Соўсь. Сяргей Тарасаў звольнены з Інстытуту гісторыі // Радыё Свабода, 21.08.2006
  2. http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=49723
  3. http://nv-online.info/by/268/opinions/43884/(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў