У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шуман.
Нільс Шуман (ням.: Nils Schumann, нар. 20 мая 1978, Бад-Франкенхаўзен, Цюрынгія) — нямецкі бягун на сярэднія дыстанцыі. Алімпійскі чэмпіён і пераможца Кубка Свету па лёгкай атлетыцы. Стаў чэмпіёнам Еўропы, быўшы юніёрам (19 гадоў). Асабісты рэкорд на 800 метраў 1.44.22 (усталяваны ў паўфінале Алімпійскіх гульняў у Сіднеі).