wd wp Пошук:

Нільс Густаў Дален

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дален. Нільс Густаў Дален (шведск.: Nils Gustaf Dalén; 30 лістапада 1869, Стэнсторп, Швецыя — 9 снежня 1937, Лідынге, Швецыя) — шведскі вынаходнік, заснавальнік кампаніі AGA, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы(1912) «за вынаходніцтва аўтаматычных рэгулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з газавымі акумулятарамі для крыніц святла на маяках і буях».

Біяграфія

Дален атрымаў ступені магістра і доктара ў Чалмерскім тэхналагічным універсітэце. Самым вядомым вынаходствам Далена з’яўляецца сонечны клапан, які зрабіў магчымымі маякі кампаніі AGA. У 1912 г. Дален аслеп у выніку выбуху газу. У той жа год яму прысудзілі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта спарадзіла чуткі аб тым, што прэмія часткова была прысвоена са спагады.

Нягледзячы на слепату Дален заставаўся на чале AGA да 1937 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 N. Gustaf Dalén — 1917. Праверана 24 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Nils Dalen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nils Gustaf DalénFinnGraven.se. Праверана 20 чэрвеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Фальчэпінг
Катэгорыя·Фізікі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Лідынгэ
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня