wd wp Пошук:

Нікіфар II Фока

Нікі́фар ІI Фока (каля 912 — 11 снежня 969) — візантыйскі імператар (963—969).

Паходзіў са знатнага малаазійскага роду Фокаў. З 954 галоўнакамандуючы. Пасля смерці Рамана II (963) ўзведзены на прастол малаазійскай ваеннай знаццю. Садзейнічаў росту свецкага буйнога землеўладання. Указам 964 забараніў заснаванне новых манастыроў (абмежаваў права завяшчання на карысць царквы). Правёў ваенную рэформу, галоўнаю сілай арміі зрабіў цяжкую конніцу накшталт рыцарскай. Адваяваў у арабаў востраў Крыт (961), Кілікію і Кіпр (965), Паўночную Сірыю (969, разам з Антыёхіяй), адстаяў Візантыю ад дамаганняў германскага імператара Атона І. У 966 пачаў вайну супраць Балгарыі, у 968 яму на дапамогу прыйшоў кіеўскі князь Святаслаў. Забіты ў выніку змовы Іаана І Цымісхія.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587595 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Nikephoros II Phokas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Nicephorus-II-Phocas
  4. C. W. C. Oman - Byzantine Empire
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/413989/Nicephorus-II-Phocas
  6. http://homepages.rootsweb.ancestry.com/~cousin/html/p325.htm
  7. http://en.citizendium.org/wiki/Byzantine_Imperial_Court
  8. http://asiaminor.ehw.gr/forms/fLemmaBodyExtended.aspx?lemmaID=8634
  9. http://www.forumancientcoins.com/gallery/thumbnails.php?album=3894
  10. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Военачальнікі Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Візантыйскія імператары X стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных