У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Нікамед. Нікамед III Эвергет (стар.-грэч.: Νικομήδης Εὐεργέτης) — цар Віфініі, які кіраваў у 128 — 94 да н.э.
Нікамед Эвергет быў сынам Нікамеда II. У саюзе з царом Пантыйскага царства, Мітрыдатам VI, Нікамед у 103 да н.э. захапіў Пафлагонію. Але затым былыя саюзнікі пасварыліся з-за Кападокіі. Нікамед паспрабаваў у 101 да н.э. захапіць гэта царства і ажаніўся для гэтай мэты з Лаадзікай, але пантыйскія войскі выгналі віфінцаў.