Нізя́ны[1] (трансліт.: Niziany, руск.: Низяны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.
Вядорма з 1615 г., 22 сям’і, 14 валок зямлі. У 1796 г. належала Яну Вальтрату, пражывалі 28 прыгонных сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 64 жыхары. Са жніўня 1941 г. па красавік 1942 г. дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. У 1940—1954 гадах цэнтр Нізянскага сельсавета Поразаўскага раёна. Да 16 сакавіка 1987 года ўваходзіла ў склад Падароскага сельсавета[2].
Ёсць крама.
У цэнтры вёскі — помнік воінам-зямлякам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ушаноўвае памяць загінуўшых: 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў. У 1965 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, у 1989 г. рэканструяваны.