Ні́зкавічы[1] (трансліт.: Nizkavičy, руск.: Низковичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.
Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Старакапыльскага сельсавета[2].
Каля Нізкавічаў знаходзіцца найвышэйшая кропка Капыльскага раёна — 243 м над узроўнем мора.