wd wp Пошук:

Нідэрландская каралеўская акадэмія навук

Нідэрландская каралеўская акадэмія навук (нідэрл.: Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen, KNAW) — арганізацыя, закліканая развіваць навуку і літаратуру ў Нідэрландах.

Яна аказвае ўраду кансультацыі па пытаннях навукі, вядзе экспертную дзейнасць, каардынуе рэцэнзаванне навуковых артыкулаў, правядзенне навуковых канферэнцый і форумаў; пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць профільныя навуковыя інстытуты. Акадэмія прысуджае шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку медаль Лорэнца для фізікаў.

Заснавана ў напалеонаўскім Каралеўстве Галандыя ўказам Людовіка Банапарта 4 мая 1808 г. як Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і вытанчаных мастацтваў (Koninklijk Instituut van Wetenschappen, Letterkunde en Schoone Kunsten). Акадэміяй называецца з 1851 г.

Члены Акадэміі (каля 200 членаў маладзей 65 гадоў) абіраюцца пажыццёва шляхам кааптацыі; прымаюцца намінацыі ад асоб і арганізацый па-за Акадэміяй. У 65 гадоў акадэмік павінен выйсці ў адстаўку. Маюцца члены-карэспандэнты і замежныя члены Акадэміі. Маецца два аддзяленні — дакладных навук і гуманітарных і грамадскіх навук.

Прэзідэнтам з мая 2008 г. з’яўляецца матэматычны фізік Роберт Дэйкграф. У інаўгурацыйнай прамове ён выказаў занепакоенасць нізкім узроўнем фінансавання навукі ў Нідэрландах у параўнанні з большасцю заходнееўрапейскіх краін.

Спасылкі

  1. Royal Netherlands Academy of Arts and Sciences (KNAW) Праверана 12 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі
Катэгорыя·1808 год у Нідэрландах
Катэгорыя·Навука ў Нідэрландах
Катэгорыя·З’явіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нідэрландская каралеўская акадэмія навук
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта