wd wp Пошук:

Нёман-52012

Нёман-52012 — прыгарадны аўтобус, які выпускаўся Лідскім заводам Нёман. Створаны на базе ЛіАЗ-5256, ліцэнзію на вытворчасць якога завод атрымаў у сярэдзіне 1990-х гадоў.

Апісаннне

Кузаў

Кузаў — аўтобуса цэльнаметалічны, вагоннага тыпу, апорны, выкананы з ацынкаванага ліста. Пярэдняя і задняя панэлі кузава выраблены са шклапластыка.

У салоне аўтобуса ўсталявана чатыры шэрагі сядзенняў (здвоеныя сядзенні ўздоўж абодвух бартоў), уздоўж задняга борта ўстаноўлена сядзенне на ўсю шырыню салона. Агульная колькасць месцаў — 86. Колькасць месцаў для сядзення — 45.

Рухавік

Сілавы агрэгат усталяваны падоўжна ў заднім звесе, а радыятар сістэмы астуджэння — папярочна.

На аўтобусах ранніх выпускаў усталёўваўся васьміцыліндравы V-падобны дызельны рухавік КамАЗ. Яго аб’ём складаў 10,85 літраў, максімальная магутнасць — 237 к.с. (176 кВт) максімальны круцільны момант 833 Н * м. Аднак такі рухавік з’яўляецца вельмі ненадзейным і складаным у абслугоўванні, таму ў цяперашні час на аўтобус устанаўліваецца шасціцыліндравы V-падобны дызельны рухавік ЯМЗ-236НЕ2.

Хадавая частка

Пярэдні мост складаецца з двух рычагоў падвескі і замацаваных на іх праз шворан колава-ступічных вузлоў. Бэлька — неразразная. Падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума тэлескапічнымі амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава[2].

Задні — падвойная разнесеная галоўная перадача з цэнтральным канічным рэдуктарам і планетарнымі колавымі перадачамі. Вырабляўся Мінскім заводам колавых цягачоў. Падвеска задняга моста — залежная пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма тэлескапічнымі амартызатарамі і двума рэгулятарамі палажэння кузава[3].

Зноскі

  1. Ингредиенты хита. Производственный репортаж из цехов завода “Неман” (руск.) . mpark.pro (15 лістапада 2019). Праверана 16 лістапада 2019.
  2. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 2) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 06. (руск.)
  3. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 1) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 03. (руск.)

Гл.таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтобусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нёман (аўтазавод)