wd wp Пошук:

Няшчасны выпадак

Няшчасны выпадак — неспадзяваная падзея, нечаканы збег абставін, што пацягнуў цялеснае пашкоджанне або смерць.

Тыповымі прыкладамі з’яўляюцца аўтамабільная катастрофа (або трапленне пад машыну), падзенне з вышыні, трапленне прадметаў у дыхальныя шляхі, падзенне прадметаў (цэгла, ледзяшы) на галаву, паражэнне электрычным токам. Фактарамі рызыкі могуць быць невыкананне тэхнікі бяспекі, ужыванне алкаголю[1]. Няшчасны выпадак з’яўляецца адной з вядучых прычын смерці ў Расіі[2]. Смерць вядомых людзей у выніку няшчаснага выпадку звычайна прыцягвае шырокую ўвагу. Часта не атрымліваецца ўсталяваць, ці быў гэта няшчасны выпадак, самагубства ці забойства.

У страхаванні няшчасны выпадак трактуецца як раптоўная кароткачасовая знешняя падзея для застрахаванага, якая адбылася на працягу тэрміну дагавора, якая пацягнула за сабой цялесныя пашкоджанні (гібель) застрахаванага ў выніку ДТЗ, пажару, выбуху, стыхійных з’яў — за выключэннем супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб.

Віды няшчасных выпадкаў

Зноскі

  1. http://www.rand.org/pubs/research_briefs/RB5056z1.html Кризис смертности в России | Алкоголизм, заболеваемость и ухудшение здравоохранения
  2. http://demoscope.ru/weekly/029/tema01.php Смертность от внешних причин в России с 1870 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Страхавыя тэрміны
Катэгорыя·Ахова працы
Катэгорыя·Здарэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Абставіны смерці